image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечна сустрэць Новы год

579

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!" інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іванаўскага РАНС Аляксандр Аўсянік наведаў філіял «Санаторый «Алеся» ААТ «санаторна-курортная арганізацыя "Брэстаграздраўніца", размешчаны ў вёсцы Завышша Іванаўскага раёна, а таксама Мотальскую бальніцу сястрынскага догляду ў аг. Моталь Іванаўскага раёна.

З грамадзянамі былі праведзены інтэрактыўныя прафілактычныя гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, ўсе жадаючыя атрымалі ад супрацоўніка МНС пераднавагоднія падарункі ў выглядзе кніг, памятак, улётак і буклетаў супрацьпажарнай накіраванасці.

Для павышэння ўзроўню ведаў у пытаннях бяспекі інспектар нагадаў усім правілы выкарыстання грамадзянамі піратэхнікі і аб забароне выкарыстання гэтых навагодніх вырабаў дзецьмі, прывёў сумную статыстыку пацярпелых ад піратэхнікі людзей у мінулым годзе.

У завяршэнне сустрэчы інспектар павіншаваў усіх сваіх суразмоўцаў з надыходзячымі навагоднімі святамі і пажадаў бяспечна правесці Стары і сустрэць Новы 2020 год.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть