image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Выязны семінар-практыкум

187

Столінскі раённы Цэнтр бяспекі наведалі настаўнікі асноў бяспекі жыццядзейнасці навучальных устаноў Пінскага раёна. Занятак праводзіла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Столінскага РАНС Алёна Ягела. Работнік МНС паказала наяўныя інтэрактыўныя пляцоўкі Цэнтра бяспекі, распавяла аб асноўных ідэях, закладзеных у іх.

Падчас заняткаў госці азнаёміліся з алгарытмам навучання дзяцей правілам бяспекі, а таксама самі прынялі актыўны ўдзел у вывучэнні ўсіх пляцовак цэнтра. Пабывалі ў ролі відавочцаў розных надзвычайных сітуацый, паспрабавалі справіцца з віртуальным пажарам. Не менш цікавымі і пазнавальнымі былі пляцоўкі «Навальнічны калідор», «Вадаём», эвакуацыя з задымленага памяшкання пры пажары, дзе кожны паспрабаваў знайсці выхад з памяшкання.

Настаўнікі праявілі вялікую цікавасць да вывучэння Цэнтра бяспекі, адзначылі карысць правядзення такіх заняткаў, паабяцалі прыехаць у цэнтр ужо з групамі навучэнцаў са школ Пінскага раёна.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть