- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Дзень бяспекі ў аздараўленчым лагеры
У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі Кобрынскага раённага аддзела па НС сустрэліся са школьнікамі, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Хваля» аграгарадка Дзівін.
У пазнавальнай гутарцы ратавальнікі расказалі дзецям пра небяспекі, якія могуць высочваць дома і на вуліцы, у лесе і на вадзе, і як не трапіць у надзвычайную сітуацыю. Калі ўсе-ткі бяда не абышла бокам, растлумачылі, як з яе выйсці. Для замацавання атрыманых ведаў хлапчукі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсах, віктарынах і гульнях.
У разгар мерапрыемства на тэрыторыю лагера пад гул сірэн прыбыла пажарная машына. Ратавальнікі прадэманстравалі дзецям сваё майстэрства ў ліквідацыі НС, магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і ўзбраення. Пасля гэтага ўсе жадаючыя змаглі прымерыць баявую вопратку і пасядзець у кабіне баявога разліку.