Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
-
224013, г. Брест, ул. Краснознаменная, 10
- (+375 162) 59-30-82
- (+375 162) 59-30-82
- brest@mchs.gov.by
У Камянецкім раёне ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу "Фальксвагена", які сутыкнуўся з грузавіком
15.05.2019 года ў 17-53 у Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на аўтадарозе Брэст - Камянец (500 м ад в.Вялікая Турна ў напрамку г. Камянец). У выніку сутыкнення з грузавым аўтамабілем МАЗ у легкавым «Фальксваген-Гольф», які атрымаў механічныя пашкоджанні, быў заблакаваны чалавек. Патрабавалася дапамога ратавальнікаў.
Прыбыўшы да месца выкліку, пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента работнікі МНС выратавалі (дэблакавалі) кіроўцу, які з траўмамі шпіталізаваны ў УАЗ «Камянецкая раённая бальніца».