image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гутарка з работнікамі грамадскага харчавання

814

Спецыяліст Лунінецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыя Генадзь Кулеш сустрэўся з працоўным калектывам філіяла "Грамадскае харчаванне" Лунінецкага райспажыўтаварыства.

Генадзь Адамавіч распавёў работнікам грамадскага харчавання аб становішчы з пажарамі і НС на тэрыторыі рэспублікі і раёна, агучыў асноўныя прычыны пажараў і гібелі людзей ад іх з адлюстраваннем канкрэтных выпадкаў. Адбылося абмеркаванне асноўных патрабаванняў да забеспячэння пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы.

Належная ўвага была нададзена папярэджанню пажараў па прычыне курэння ў стане алкагольнага ап'янення. Работнік МНС закрануў таксама пытанне дзіцячай бяспекі: нагадаў аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, заклікаў тлумачыць дзецям небяспеку гульні з агнём.

У канцы выступу Генадзь Кулеш распавёў аб мабільным дадатку "МНС Беларусі: дапамога побач», якое паказвае звесткі аб неспрыяльных і небяспечных з'явах, дапамагае чалавеку эфектыўна дзейнічаць у нестандартных сітуацыях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть