- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Беражліва ставіцца да таго, што нас акружае
У актавай зале ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Івацэвічы" напярэдадні вясновых канікул прайшло тэатралізаванае прадстаўленне для пачатковых класаў «Воўк і сямёра казлянят на новы лад» з удзелам актывістаў Івацэвіцкага раённага аддзялення БМГАВП.
Адкрыў праграму выконваючы абавязкі начальніка Івацэвіцкага РАНС Віталь Аляксандравіч Дыдышка. Ён расказаў рабятам аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі жыццядзейнасці, і да чаго можа прывесці грэбаванне імі.
Навучэнцы 5 "А" класа на прыкладзе казачных герояў паказалі юным гледачам, як беражліва трэба ставіцца да ўсяго, што нас акружае. У чарговы раз нагадалі, што нельга гуляць з запалкамі, песціцца з электрычнымі прыборамі. Распавялі, як не дапусціць пажар у доме ці школе, як весела і з карысцю правесці вакацыі.
Прадстаўленне было падрыхтавана кружком "Драматешка" пад кіраўніцтвам Каледнік А. П., Круковіч А. С.