image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вызначылі пераможцаў, узнагародзілі лепшых

677

У Маларыцкім раёне ўзнагароджаны прызёры і пераможцы раённага фестывалю «Бяспечнае дзяцінства». У ім прынялі ўдзел усе дашкольныя ўстановы раёна, а таксама пяць школ-садоў. На конкурс прадстаўляліся праекты па чатырох намінацыях – «Куток бяспекі», «Відэаролік» «Ганарымся, што навучылі», «Дыдактычная гульня», «Азбука бяспекі».

Выхавальнікі падышлі да справы з выдумкай, фантазіяй. Галоўнымі крытэрамі для ўдзельнікаў былі нетрадыцыйныя метады ў фарміраванні ў дзяцей АБЖ, інавацыйны падыход у навучанні, выкарыстанне дыдактычных гульняў, наглядных дапаможнікаў і іншых матэрыялаў, прафесійны падыход педагога, якаснае і эстэтычнае афармленне.

Начальнік Маларыцкага РАНС Мікалай Дубач падзякаваў кіраўнікам дашкольных устаноў за актыўны ўдзел, значны ўклад у выхаванне і навучанне асновам бяспекі падрастаючага пакалення, а таксама заклікаў не спыняцца на дасягнутым і працягваць на такім жа высокім узроўні выхаваўчую працу.

У раённым фестывалі "Бяспечнае дзяцінства" па найбольшай суме балаў лепшымі быў прызнаны ДУА "Яслі-сад №2 г. Маларыта", які і прадставіць Маларыцкі раён на абласным этапе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть