- Адреса и телефоны
-
224025, г. Брест, ул. Лейтенанта Рябцева, 54
- (+375 162) 50-10-26
- (+375 162) 50-08-89
- brest@mchs.gov.by
Сустрэча ў ліцэі
Намеснік начальніка Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Раман Саладоўнікаў правёў сустрэчу з працоўным калектывам УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці», у ходзе якой надаў увагу пытанням забеспячэння бяспекі.
Раман Мікалаевіч азнаёміў прысутных з сітуацыяй, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей ад іх у мінулым і бягучым гадах, асноўнымі прычынамі іх узнікнення. У мэтах папярэджання вогненных НС ён падрабязна растлумачыў правілы і патрабаванні пажарнай бяспекі, якія неабходна няўхільна выконваць як у побыце, так і на працоўным месцы. Работнік МНС звярнуў увагу на выпадкі выратавання людзей аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і парэкамендаваў усталяваць прыбор у дамах і кватэрах для таго, каб засцерагчы сябе і сваю маёмасць ад пажараў.
Таксама раман Мікалаевіч распавёў аб правілах паводзін пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі: як дзейнічаць у выпадку пажару, па якім нумары тэлефанаваць, якую інфармацыю перадаваць дыспетчару МНС, алгарытм выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.
У завяршэнне мерапрыемства Раман Мікалаевіч уручыў прысутным прафілактычную наглядна-выяўленчую прадукцыю і адказаў на пытанні.