image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Івацэвічы. Рубрыка «Нявыдуманая гісторыя»: «Апошняя доўгачаканая пятніца»

528

Пятніца – доўгачаканы дзень працоўнага тыдня. Але гэта і дзень, калі кожны можа дазволіць сабе «лішняга», што і прыводзіць да непрыемнасцей. Аднак, пэўныя грамадзяне пачынаюць «адпачываць» ужо ў чацвер, не чакаючы пятніцы. Адна з такіх гісторый і здарылася ноччу з чацвярга на пятніцу 11 верасня з жахарамі шматкватэрнага дома па вуліцы 17 Верасня ў г.п. Целяханы Івацэвіцкага раёну.

Сон Алены Лявонцьеўны, жыхаркі першага паверха, перапыніў пах гару. Пасля абыходу кватэры, жанчына накіравалася ў пад'езд. Але выйсці з кварэры яна не змагла: усё было ў дыму.

– Не разумею чаму, але пад’езд увесь у дыму, – паведаміла ў 02.34 гадзіны жанчына выратавальнікам.

Як высветлілася пазней, прычынай задымлення стала ўзгаранне ў адным з падвальных памяшканняў (секцый). Аказалася, што дадзеннае памяшканне неаднаразова ўскрывалі і выкарыстоўвалі, як прытулак для «святкавання» – ўжывання спіртных напояў. Да і ніхто туды не заходзіў, бо гаспадыня памяшкання жыла разам са сваёй маці ў другім канцы вёскі.

Але чарговае ні да чаго не прымеркаванае мерапрыемства скончылася трагедыяй – выратавальнікамі без прыкмет жыцця быў знойдзены мужчына 1978 года нараджэння, які пражываў разам з 70-гадовай маці ў дадзеным шматкватэрным доме.

Маці загінуўшага мужчыны тлумачыць, што сын на працягу ўсяго дня ўжываў спіртныя напоі і каля апаўночы пачаў патрабаваць іх у яе, але, не атрымаўшы жаданага, пакінуў кватэру і болей не вяртаўся. «Мабыць, ён і адправіўся начаваць у падвал». Жанчына таксама паведаміла, што яе сын шмат курыў, асабліва ў алкагольным ап'яненні. Часта курыў у ложку, не гледзячы, куды кідае попел і недакуркі.

Пры правядзенні судова-медыцынскіх экспертыз было ўстаноўлена, што смерць мужчыны наступіла ў выніку вострага атручвання вокісам вугляроду (ўгарным газам), у крыві выяўлены этылавы спірт у канцэнтрацыі 2,1 праміле.

«Яд, які не дзейнічае адразу, не становіцца менш небяспечным» -папярэджваў пра шкоду курэння калісьці нямецкі мысляр Лесінг. Аднак, у выратавальнікаў ёсць пацверджаныя факты, якія гавораць аб тым, што «яд» цыгарэт здольны загубіць не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, але і жыццё свайго гаспадара.

Памятайце, што цыгарэта і алкаголь – актыўныя саўдзельнікі пажару і не курыце ў ложку. Беражыце сябе і свою маёмасць!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть