image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бацькоўскі сход

735

У ДУА "Яслі-сад №6 г. Івацэвічы" адбыўся бацькоўскі сход з удзелам работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю Івацэвіцкага РАНС Уладзіслава Пархомік нагадала бацькам асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў побыце і расказала, як паводзіць сябе, калі здарылася бяда. Аўдыторыі нагадалі таксама тэлефонныя нумар выратавальнікаў 101 і 112.

Не засталася без увагі і тэма, звязаная з папярэджаннем пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Работнік МНС прывяла выпадкі пажараў з удзелам дзяцей, патлумачыла, што асноўнай прычынай гібелі малалетніх на пажарах з'яўляецца пакіданне іх без нагляду дарослымі. З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў Уладзіслава Уладзіміраўна заклікала бацькоў кантраляваць дзяцей, не дазваляць ім песціцца з запалкамі, навучаць правілам бяспекі, дзеянням у выпадку пажару.

Прадстаўнік МНС нагадала ўсім прысутным аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, а таксама неабходных мерах засцярогі пры спальванні смецця на прысядзібных участках.

Праводзячы выступы на бацькоўскіх сходах, выратавальнікі прадухіляюць ўзнікненне пажараў у жылым фондзе (з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 35 пажараў, загінулі 7 чалавек).

У мэтах папярэджання пажараў у жыллё ратавальнікі нагадваюць:

- не курыце ў ложку. Памятаеце, цыгарэта і алкаголь - актыўныя саўдзельнікі пажару;

- не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы;

- сачыце за спраўнасцю электраправодкі, не перагружайце электрасетку;

- не пакідайце без дагляду малалетніх дзяцей.

Памятаеце, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць!

Пры ўзнікненні пажару неадкладна тэлефануйце 101 або 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть