image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя ў Ляхавіцкім раёне

706

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных ДУА «Конькаўскі ВПК д/с - СШ, валанцёры Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, старшыня ПА РГА «Белая Русь» ДУ «Ляхавіцкі ТЦСАН» аказалі дапамогу адзінока пражываючым пенсіянерам у аг. Конькі.

Дапамога заключалася ў вырашэнні розных бытавых пытанняў - уборцы тэрыторыі, навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, праверцы стану аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, уборцы агародніны. Так, у Коньках на вуліцы Школьнай удзельнікі акцыі наведалі сямейную пару - Уладзіміра Максімовіча і Аліну Калядзіч. Ім дапамаглі навесці парадак на тэрыторыі, на кветкавай клумбе. Пасля выдатнай працы Аліна Канстанцінаўна і Уладзімір Васільевіч запрасілі гасцей на чаяванне, дзе за круглым сталом абмеркавалі пытанні бяспекі.

Наступнае домаўладанне наведалі на вуліцы Кастрычніцкай у Коньках, дзе пражывае Надзея Малышка. Надзеі Васільеўне нагадалі аб правілах бяспекі ў побыце, праверылі працаздольнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, агучылі тэлефонныя нумары службы выратавання 101, 112 і давялі дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть