image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Трава каля дома («Ляхавіцкі веснік», 04.03.2020 г.)

351

На тэрыторыі раёна зафіксаваны выпадкі гарэння сухой расліннасці.

Падраздзяленні РАНС тройчы выязджалі на ліквідацыю такіх узгаранняў, тушылі і тарфянік. Прычына здарэнняў – чалавечы фактар. Так, напрыклад, было і ў Ляхавічах, дзе гаспадары прыватнага падвор’я запалілі мінулагоднюю траву...

Выпальванне травы не прыносіць карысці, аднак штогод людзі кідаюць запалку, каб пазбавіцца ад сухастою. Такі спосаб «уборкі» знішчае расліны, распыляючы карысныя для глебы мікраэлементы. Усё жывое ў сухой траве або на паверхні зямлі гіне пры пажары.

РАНС нагадвае пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Старанна тушыце недакуркі і запалкі перад тым, як іх выкінуць. Не адыходзьце ад патушанага вогнішча да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не разгарыцца зноў. Спальваць смецце на сваім участку можна толькі ў бязветранае надвор’е і пастаянна кантраляваць працэс. Агонь разводзяць на адлегласці ад будынкаў, лесу ці сціртаў саломы. За парушэнне гэтых патрабаванняў штраф складае да 12 базавых велічынь.

Незаконнае выпальванне сухой расліннасці або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў пагражае штрафам ад 10 да 40 базавых велічынь.

 

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

Районная газета «Ляхавіцкі веснік», 04.03.2020 г.

http://www.lves.by/

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть