image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З клопатам да вяскоўцаў

591

Івацэвіцкія выратавальнікі ўсё больш увагі надаюць супрацьпажарнаму стану жылля. Асабліва – вяскоўцаў. Нельга не пагадзіцца, што ў вяскоўцаў сапраўды болей падстаў пацярпець ад пажару. Тут і пячное ацяпленне, а печ, як вядома, крыніца не толькі цяпла, але і пажару. Тут часцей трапляюцца старыя электрапрыборы, якія часта адслужылі свой век, але сваім састарэлым бацькам іх падвозяць дзеці і ўнукі. А тыя працягваюць імі карыстацца. Да таго ж насельніцтва нашых вёсак імкліва старэе, у выніку бабулям і дзядулям становіцца болей складана сачыць за выкананнем процівапажарных патрабаванняў у хаце і на падворку. А што казаць пра жыхароў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Каб засцерагчы жыллё вяскоўцаў ад пажару, зацікаўленасць праяўляюць шэраг службаў. Так, назiральная камiсiя, у склад якой уваходзiлi старшыня Яглевiчскага сельвыканкама, прадстаунiкi РАУС, РАНС наведалі шэраг дамоў жыхароў у весках Гiчыцы i Галенчыцы. Пры гэтым перавага надавалася сядзібам, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды, асабліва схільныя да ўжывання спіртных напояў.

Не заставаліся паза ўвагай прадстаўніка службы выратавання стан ацяпляльных печаў і выкананне правілаў пры іх паленні. У поле яго зроку трапляліся і электрабытавыя прыборы, спраўнасць якіх давала падставы ўсумніцца ў іх пажаранебяспечнасці. Таксама была праведзена праверка працаздольнасцi пажарных апавяшчальнiкаў.

Гаспадарам наведаных дамоў было строга ўказана на выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі каля печаў і карыстаючыся электрабытавымі прыборамі, у асаблівасці – награвальнымі. Усе яны былі папярэджаны аб неабходнасці пільнасці і абачлівасці пры абыходжанні з агнём і яго крыніцамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть