image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сумесны рэйд

1263

Печка, нягледзячы на масавае выкарыстанне такіх відаў ацяплення, як газавае або электрычнае, па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю. Яна і зараз сустракаецца практычна ў кожным трэцім доме цэнтральных сядзіб, а ў аддаленых вёсках -- амаль ва ўсіх домаўладаннях. Нярэдка печку ставяць і тыя, хто толькі пабудаваў сваё жыллё.

Такая папулярнасць мае свае падставы. Напрыклад, для будаўніцтва печкі не трэба браць якія-небудзь дазволы і праходзіць узгадненні ці допускі. Таксама такая крыніца цяпла не патрабуе асаблівага догляду, можа быць пакінутай без нагляду на некалькі дзён без рызыкі размарожвання сістэмы ацяплення або знікнення энергазабеспячэння. Ды і дровы каштуюць значна танней, чым камунальныя плацяжы за прыродны газ або электраэнергію.

Аднак, калі раней да печкі вяскоўцы ставіліся як да літаральна члена сям'і, называючы яе карміцелькай, то зараз для многіх гаспадароў гэта проста ўстройства. Якое можна выкарыстоўваць "па поўнай праграме", а рамонтам займацца толькі пасля яго паломкі. І такое стаўленне нярэдка прыводзіць да надзвычайных здарэнняў, прычына якіх амаль ва ўсіх выпадках адна -- парушэнне правілаў эксплуатацыі печкі.

У чым мы пераканаліся падчас удзелу ў рабоце агляднай камісіі на тэрыторыі Хараўскога сельсавета Пружанскага раёна. У яе склад увайшлі старшы інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях В.В.Ліпко і кіраўнік справамі мясцовага сельвыканкама А.А.Паўлюковіч.

Як паведаміла Аксана Уладзіміраўна, нягледзячы на прымаемыя намаганні, лічыць пажарную абстаноўку на тэрыторыі сельсавета спакойнай немагчыма. Да катэгорыі рызыкі адносяцца адзінокія пажылыя людзі, а таксама тыя, хто злоўжывае спіртным. Вось менавіта ў апошніх можна адразу ўбачыць шэраг парушэнняў правілаў супрацьпажарнай бяспекі. Як, напрыклад, у жыхара адной з вуліц аг.Харава. Гаспадар якраз у момант наведвання агляднай камісіі курыў у доме, побач з канапай стаяла перапоўненая попельніца. Яму, як расказала прадстаўніца сельвыканкама, неаднаразова нагадвалася пра неабходнасць рамонту печкі. І, нарэшце, усё выканаў: адрамантаваў комін, навёў парадак каля печкі. Хаця інспектар РАНС звярнула ўвагу на некалькі парушэнняў: маленькі прытопачны ліст, складзеныя дровы каля топкі, складзіраванне на печцы лёгкіх на загаранне прадметаў і адзення. Усе гэтыя меры перасцярогі агаворваюцца ў правілах карыстання цеплагенерыруючымі ўстройствамі.

-- Але амаль у кожнай трэцяй хаце яны парушаюцца,-- зазначыла Вольга Васільеўна.-- А самай частай прычынай узгаранняў з'яўляецца нерэгулярная ачыстка комінаў і печкі. У гэтым сезоне, які толькі пачаўся, ужо зарэгістравана два выпадкі задымлення ў выніку ўзгарання сажы.

У добрага гаспадара такое немагчыма, у чым мы пераканаліся, калі наведалі сядзібы Таццяны Мікалаеўны ў аг.Харава і Аляксандра Іванавіча ў в.Скорцы. Першай ужо 80 гадоў, але гаспадыня сама і чысціць печку, і спраўляецца з ёй, трымаючы хатнюю жывёлу. Усё ў парадку і ў другога, які добра ведае карысць печкі, а значыць і цэніць яе бездакорную работу. І дровы сам рыхтуе, і чысціць коміны не адзін раз на год, а практычна штомесяц.

Шэраг іншых наведаных намі гаспадароў у вёсках Піняны, Жагалы, Скорцы, Носкі выказвалі падзяку тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання за дапамогу ў рамонце печак. Але зноў сустракаліся і такія, хто ні сам не браўся за аднаўленне належнага стану печкі, ні ведаў, да каго можна звярнуцца па дапамогу ў гэтым.

-- А брацца за рамонт трэба неадкладна, бо хутка пачнуцца моцныя маразы і печка будзе выкарыстоўвацца практычна штодня, -- зазначае інспектар РАНС. -- Невялікая расколіна ў коміне, адсутнасць цягі, перапал печкі -- асноўныя прычыны надзвычайных здарэнняў. Таксама трэба ведаць, што тапіць трэба не перад сном, а за некалькі гадзін, каб паліва поўнасцю згарэла і не было дыму.

Пра гэтыя простыя правілы бяспекі В.В.Ліпко нагадвала ўсім наведаным гаспадарам. Хочацца спадзявацца, што зіма для іх пройдзе спакойна.



Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть