image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Цыгарэту лепш патушыць («Ляхавіцкі веснік», 04.12.2019 г.)

198

Факт: За 11 месяцаў у Ляхавіцкім раёне зарэгістравана 27 пажараў. 12 з іх адбыліся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Непатушаная цыгарэта стала прычынай гібелі трох чалавек.

На пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік» выратавальнікі з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаўпажарных, валанцёрамі Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа нагадвалі жыхарам і гасцям горада пра наступствы неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Прахожым уручалі буклеты, расказвалі пра сумную статыстыку ў раёне па данай праблеме. Кожны жадаючы змог паглядзець відэаролік «Курэнне і пажары», атрымаць кансультацыю па правільнай эксплуатацыі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Прысутным прапаноўвалі абмяняць цыгарэту на цукерку, сыграць у латарэю 50/50 (выцягнуўшым лісток з надпісам «пажар» выратавальнікі растлумачвалі, што пажар можа адбыцца ў доме кожнага чалавека, каб гэтага не адбылося, неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Тым, хто выцягваў лісток з надпісам «50/50», выратавальнікі ўручалі магніты з тэлефонамі экстранных службаў).

Таксама ўдзельнікам акцыі прапаноўвалі паўдзельнічаць у конкурсе «Круг жыцця». Каб запоўніць яго, даводзілася прыгадаць, што нясе чалавецтву курэнне, а што – адмова ад згубнай звычкі.

І калі пасля такіх акцый хаця б некалькі чалавек прыслухаюцца да заклікаў і назаўсёды кінуць курыць – гэта можна лічыць важкім дасягненнем.

 

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС

Районная газета «Ляхавіцкі веснік», 04.12.2019 г.

http://www.lves.by/

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть