image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

"Азбуку бяспекі" вучым разам

619
"Азбуку бяспекі" вучым разам

Тое, што для дарослага з'яўляецца вялікай ісцінай, дзіцяці трэба растлумачыць. Мова маралі і навучанняў у такіх тлумачэннях можа не даць ніякага эфекту, у той час як гульня, віктарына, конкурс ненадакучліва навучаюць яго думаць і дзейнічаць.

Гульнявы спектакль "Азбука бяспекі", падрыхтаваны работнікамі Кобрынскага Палаца культуры пры садзейнічанні раённага аддзела па НС, наглядна паказвае маленькім гледачам ад 5 да 10 гадоў, як важна выконваць правілы бяспекі на вуліцы і ў побыце.

У дзень прэм'ернага паказу, які адбыўся 5 снежня, азбуку бяспекі разам з чатырма галоўнымі героямі спектакля вывучалі навучэнцы малодшых класаў з розных школ Кобрынскага раёна. Ад гераінь вясёлых інсцэніровак Машы, Каці, Веры і Тані дзеці даведаліся, чаму дарослыя нешта забараняюць і што можа здарыцца, калі грэбаваць парадамі старэйшых. Аб правілах паводзін у сітуацыях, небяспечных для жыцця і здароўя, дзеці даведаліся праз гульню, а мастацкія нумары ад узорнага цыркавога калектыву "Вяснушкі" зрабілі мерапрыемства яркім і відовішчным. У выставачнай зале Палаца культуры разгарнула сваю працу выстава «Выратавальнікі вачыма дзяцей», на якой былі прадстаўлены мадэлі аварыйна-выратавальнай тэхнікі, дзеючай на сушы, у вадзе і паветры. Хлопцы і дзяўчынкі маглі сфатаграфавацца з упадабанымі экспанатамі, а таксама пагутарыць з работнікамі МНС.

Па словах начальніка цэнтра прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага абласнога УМНС Мікалая Кузьміцкага, тэатралізаваныя пастаноўкі на супрацьпажарную тэматыку ствараюцца ў розных гарадах Брэсцкай вобласці. У прыватнасці, яны ёсць у рэпертуары творчых калектываў Брэста, Пінска, Баранавічаў. "Азбука бяспекі" - гэта таксама не першы вопыт супрацоўніцтва Кобрынскага Палаца культуры з раённым аддзелам па НС. Год таму публіцы быў прадстаўлены спектакль "Бяспечныя канікулы", які карыстаўся папулярнасцю ў гледачоў малодшага школьнага ўзросту. У якасці падзякі за садзейнічанне ў прапагандзе правілаў бяспечнай жыццядзейнасці узорны цыркавы калектыў «Вяснушкі» атрымаў падарункі ад выратавальнікаў, а начальнік аддзела адукацыі Кобрынскага райвыканкама Іван Каробка і дырэктар Кобрынскага Палаца культуры Валянціна Пакалюк былі адзначаны дыпломамі Брэсцкага абласнога УМНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть