image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

"Запалкі не крані - у іх агонь!»

521

Пад такім папераджальным заклікам у ДУА "Яслі-сад №4 гор. Іванава" адбылося мерапрыемства па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Расказаць дзецям аб важных правілах у гэты дзень у дашкольную ўстанову прыйшоў інспектар Іванаўскага РАНС Аляксандр Аўсянік.


Дзеці з вялікай цікавасцю разважалі аб карысці і шкодзе агню, прыводзілі прыклады яго выкарыстання ў жыцці чалавека, ўдзельнічалі ў навучальных гульнях «Агонь і вада», «Што лішняе?», «Наперад, да выхаду» і «Пляскаем, тупаем». Не менш цікавым для дзяцей было сабраць навыперадкі пазлы па бяспецы і даведацца з іх, як паводзіць сябе бяспечна.

Адным з этапаў свята па бяспецы была кароткая прафілактычная гутарка малых з інспектарам МНС, які нагадаў дзецям аб небяспецы агню. У гэты дзень дзятва даведалася шмат карыснай інфармацыі, а таксама разам з інспектарам вывучыла асноўныя правілы паводзін падчас пажару і ўспомніла нумары тэлефонаў службы выратавання - 101 і 112.

У завяршэнне сустрэчы выратавальнік ўсім дзецям уручыў цікавыя і карысныя кніжкі-размалёўкі «Вучым правілы бяспекі разам!» і пажадаў бяспечнага дзяцінства.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть