image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прафілактычная гутарка на бацькоўскім сходзе

565

У рамках акцыі "За бяспеку разам!» работнікі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць навучаць насельніцтва правілам бяспекі жыццядзейнасці.

Так, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Новік сустрэўся з бацькамі навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы». На мерапрыемстве бацькоў азнаёмілі з абстаноўкай з пажарамі і гібеллю людзей на іх на тэрыторыі раёна. Прывялі выпадкі, калі дзіцячае свавольства з агнём прыводзіла да трагедыі. Нагадалі, як папярэдзіць пажары з такой прычыны і тым самым захаваць жыццё дзіцяці - абмежаваць доступ дзяцей да запалак або запальнічак і растлумачыць, да чаго могуць прывесці такія гульні. І, вядома, ніколі не пакідаць дзяцей без нагляду, нават "на хвілінку".

Прадстаўнік МНС нагадаў прысутным нумары выкліку службы выратавання - 101 і 112, заклікаў усіх пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі ні ў якім разе не панікаваць. Нагадаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках: мінімальная адлегласць ад будынкаў і збудаванняў 10 метраў, папярэдне акапаўшы вогнішча, пры сабе мець першасныя сродкі пажаратушэння (вогнетушыцель або вядро з вадой) і не пакідаць вогнішча без нагляду.

У завяршэнне сустрэчы прысутным быў прадэманстраваны навучальны відэафільм аб бяспецы дзяцей.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть