image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аб бяспецы - у рамках сельскага сходу

765

У аграгарадку Гвазніца Маларыцкага раёна адбыўся сход грамадзян, прысвечаны папярэджанню пажараў і гібелі на іх людзей. З сельскімі жыхарамі пагутарыў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Палуян.

Павел Канстанцінавіч сваё выступленне пачаў з абмеркавання пажару ў аграгарадку, да якога прывяло дзіцячая свавольства з агнём. У Маларыцкім раёне гэта чацвёрты падобны выпадак за 2019 год, таму работнік РАНС звярнуў увагу прысутных на небяспеку пакідання дзяцей адных, неабходнасць навучання дзяцей правілам бяспекі, алгарытму дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і правільна выклікаць ратавальнікаў па нумарах 101 і 112.

Намеснік начальніка РАНС давёў аператыўную абстаноўку па пажарах і гібелі людзей у раёне і вобласці, прывёў выпадкі пажараў па найбольш частай у гэтым годзе прычыне ў раёне - неасцярожным абыходжанні з агнём. Павел Палуян адзначыў, што больш за 50 працэнтаў пажараў у раёне адбыліся ў гаспадарчых пабудовах, таму ўвагу вяскоўцаў было звернута на асноўныя прычыны і ўмовы для ўзнікнення такіх пажараў. Не застаўся без увагі і пачатак ацяпляльнага сезону: прысутным падрабязна давялі правілы бяспечнай эксплуатацыі печаў і бытавых катлоў.

У завяршэнне сустрэчы Павел Канстанцінавіч нагадаў прысутным аб станоўчых баках устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у домаўладаннях, прывёўшы выпадкі выратавання жыццяў дзякуючы яго спрацоўцы. Усім удзельнікам сходу была ўручана пазнавальная наглядна-выяўленчая прадукцыя ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть