image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Косава Івацэвіцкага раёна работнікі МНС выратавалі на пажары двух мужчын

788

21.03.2019 года ў 18-59 у Івацэвіцкі РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па адрасе: г.Косава, вул. Вясёлая.

Па прыбыцці да месца выкліку ўстаноўлена, што гарэнне адбываецца ўнутры дома, моцнае задымленне.

Дом жылы, цагляны, аднапавярховы, не абсталяваны АПА, гаспадар 1970 г. н., пражывае адзін.

У памяшканні кухні на падлозе ратавальнікі выявілі і вынеслі на руках гаспадара дома. У калідоры на падлозе знойдзены і выведзены мужчына 1962 г. н., жыхар в. Заполле. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі выратаваныя агледжаныя, ад шпіталізацыі адмовіліся.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны, агнём пашкоджаны дах, перакрыццё, закураны сцены ў кухонным памяшканні. Пацярпелых няма.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть