image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Небяспека з-за ўласнага глупства

579

За надыходам першага цяпла, ў першыя тыдні пасля зыходу снегу многія ўладальнікі сядзіб пачынаюць актыўна наводзіць парадак на сваіх участках. І сабранае смецце нярэдка проста паляць.

Зразумела, што наймаць транспарт або самому вывозіць на палігон сухое расліннае смецце або абрэзанае галлё вельмі дорага і патрабуе выдаткаў часу. На гэта не ўсе згаджаюцца, пераважная большасць ладзіць вогнішчы. Трэба адзначыць, што заканадаўствам гэта не забараняецца. Але пры выкананні вельмі простых умоў:

- не паліць кастры пры моцных парывах ветру;

- не запальваць на карані сухую траву;

- пастаянна кантраляваць агонь;

- трымаць каля сябе рыдлёўку і вядро з вадой.

Акрамя таго, лепш не распальваць кастры паблізу ад пабудоў, асабліва драўляных. Для гэтага правіламі таксама прадугледжана абмежаванне адлегласці - не бліжэй чым за 15 метраў.

Ці прытрымліваюцца ўладальнікі сядзіб гэтых патрабаванняў? Як паведамляе статыстыка Пружанскай раённай службы МНС, вясеннія палы сёлета пачаліся ўжо ў лютым. З таго моманту пажарныя падраздзяленні выязджалі на тушэнне бескантрольных палаў літаральна праз суткі. У выніку такіх неахайных адносінаў да бяспекі агнём было пашкоджана амаль 650 квадратных метраў урадлівай глебы. У вёсцы Зарэчча ўвогуле быў зафіксаваны выпадак, калі мясцовы жыхар запаліў сухую траву на карані, а потым суседзі выклікалі пажарных, каб утаймаваць агонь.

У выпадках, калі інспектарам райаддзела па надзвычайных сітуацыях удалося ўстанавіць асобы падпальшчыкаў, складаліся адміністрацыйныя пратаколы: да адказнасці былі прыцягнуты шэсць чалавек. Нагадаем, што дзеючым заканадаўствам за вясеннія палы прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 40 базавых велічынь, а за бескантрольныя кастры - да 12 БВ.

Аднак, як высветлілася падчас "антыпажарнага" рэйда, які напрыканцы мінулага тыдня правялі карэспандэнты газеты сумесна з работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, не ўсе жыхары раёна адказна ставяцца да сваёй бяспекі або звяртаюць увагу на магчымае пакаранне.

Яскравы прыклад гэтаму мы назіралі ў вёсцы Сланімцы, дзе на вуліцы Вішнёвай на агародзе пасярод жылых драўляных дамоў заўважылі вялікі касцёр. Мяркуючы па попелу, гарэў ён даўно, але побач яго не было нікога, хто кантраляваў б агонь. Больш таго, на замок была закрыта і хата. Толькі ў суседзяў мы даведаліся, што ўладальнікі жывуць у іншым канцы вёскі, а касцёр запалілі... з вечара і ад'ехалі дадому. Работнікі МНС адшукалі гаспадароў для правядзення прафілактычнай гутаркі, і тыя адгалосна запэўнівалі інспектараў, што кантралявалі касцёр літаральна ўсю ноч па чарзе. І зараз не пакідаюць агонь без нагляду. Ці можна верыць гэтым словам? Ці не больш разумным было б пачакаць выхадных дзён, каб спаліць смецце і галлё дрэў? І навошта ўвогуле запальваць касцёр перад надыходам ночы?

Напэўна, уладальнікам той сядзібы варта было б павучыцца ў гараджаніна Аляксандра, які прыехаў наводзіць парадак на сваёй дачы каля в.Слабудка. Мужчына спецыяльна прыехаў з ранку і запаліў галлё, каб касцёр прагарэў да ночы і гаспадар паспеў патушыць усе вугалькі. Акрамя таго ён прыхапіў з сабой у машыну і рыдлёўку, і вядро з вадой, дакладна вымераў адлегласць да бліжэйшых пабудоў і нават пракантраляваў напрамак ветру.

Як зазначае старшы інспектар РАНС В.В.Ліпко, падобныя адносіны з'яўляюцца часцей выключэннем, чым правілам. Нярэдка даводзіцца чуць, асабліва ад людзей у гадах, што яны дакладна ведаюць, як правільна паліць кастры, і вучыць іх гэтаму не трэба. На жаль, такіх людзей "вучаць" толькі трагічныя здарэнні, калі гараць дамы і нават гінуць людзі, што таксама ў папярэднія гады рэгістравалася на тэрыторыі Пружаншчыны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть