image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Юныя таленты

725

У Лунінецкім цэнтры дзіцячай творчасці адбылося падвядзенне вынікаў раённага конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей».

Навучэнцы агульнаадукацыйных школ Лунінецкага раёна, члены клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, першасных арганізацый БМГАВП ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў "спаборнічалі" ў творчых уменнях і навыках. Дзеці адказна падрыхтаваліся да конкурсу, падаўшы больш за 150 таленавітых работ-вырабы, малюнкі, плакаты, мадэлі пажарна-аварыйнай выратавальнай тэхнікі, творчыя тэматычныя сачыненні, апавяданні, вершы.

Па выніках раённага конкурсу былі адабраны лепшыя работы ў розных намінацыях. Іх ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, ідэалагічнай працы, спорту і турызму Лунінецкага райвыканкама, райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Першыя месцы ў намінацыях занялі:

- Шкут Уладзімір, навучэнец 9 класа Радыгераўскай СШ (скульптура малых формаў)

- Мяцеліца Валерый, навучэнец 4 класа сярэдняй школы №3 г. Лунінца (выраб)

- Кузьміч Яна, навучэнка 7 класа сярэдняй школы №3 г. Лунінца (мадэль пажарнай тэхнікі)

- Багданец Дар'я, навучэнка 8 класа "Яслі-сад-сярэдняя школа аг.Вулька 1" (плакат)

- Каленковіч Вікторыя, навучэнка 9 класа "Яслі-сад-сярэдняя школа аг.Лунін" (малюнак)

- Жукоўская Алеся, навучэнка 10 класа Мікашэвіцкай гімназіі (апавяданне)

- Ліцкевіч Алена, выхаванка Лунінецкага цэнтра дзіцячай творчасці (верш)

- Колесниковіч Дар'я, навучэнка 4 класа «Яслі-сад-сярэдняя школа в. Лобча» (казка).

Работы юных лунінчан, якія занялі прызавыя месцы, прымуць удзел у абласным конкурсе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть