image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сумеснае вучэнне

950

Работнікі Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі таварыства выратавання на водах у раёне зоны адпачынку "Вяслярны канал" правялі тактыка-спецыяльнае вучэнне па выратаванні людзей, якія праваліліся пад лёд.

Мэтамі і задачамі вучэнняў былі, у прыватнасці, удасканаленне ўзаемадзеяння пры выкананні сумесных пошукава-выратавальных работ на акваторыі, адпрацоўка аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым, прыёмаў працы з вадалазным абсталяваннем і рыштункам, спецыяльнымі агрэгатамі і плавальнымі сродкамі.

Па задуме вучэння, у раёне пляжу на адлегласці 50 метраў ад берага пад лёд праваліліся 4 чалавекі. Адзін з іх пайшоў пад ваду.

Спецыялісты вадалазна-выратавальнай станцыі сумесна з групамі выратавання на вадзе ПАВЧ №2 і №3 Брэсцкага ГАНС паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі. Усе чацвёра ўмоўна пацярпелых былі выратаваны і дастаўлены на бераг, дзе ім своечасова аказалі неабходную медыцынскую дапамогу.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть