image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лыжна, санна, біятлонна («Ляхавіцкі веснік», 15.01.2019 г.)

454

З ранку і да вечара ў суботу ляхавіцкі стадыён «Колас» уяўляў сабой адно вялікае рысталішча. У першую чаргу, снежнае, аднак, не толькі. Гэта ўжо ў традыцыі апошніх гадоў – узмацняць раённае свята «Дзень снегу» правядзеннем першага – зімовага – этапу круглагадовай раённай комплекснай спартакіяды працоўных калектываў.

Не падвяло надвор’е, адчувалася падтрымка гледачоў, на вышыні былі ўдзельнікі стартаў. Дзясятак каманд, якія прадстаўлялі працоўна-фізкультурныя калектывы райвыканкама, аддзела па адукацыі, РАНС, ЛДАКа, малочнага і торфабрыкетнага заводаў, лясгаса, камунгаса, райбальніцы і ААТ «Жарабковічы», спаборнічалі ў хуткасці на лыжні і трапнасці ў стральбе «на пульсе».

Праграму дня адкрывала змешаная лыжная эстафета: прадстаўнікі моцнай паловы эстафетных троек пачыналі і фінішавалі, жанчыны ж беглі другім этапам. Эстафета – гэта заўсёды цікава і эмоцыі праз край. А лепшымі ў гэтай дысцыпліне сталі лыжнікі РАНС, як, дарэчы, і ў сямейнай эстафеце. У спаборніцтвах па біятлоне першы прыз заваяваў лясгас.

На «дэсерт» зімовага этапу арганізатары спартакіяды ў асобе

раённага фізкультурна-спартыўнага клуба падалі лыжныя забегі з масавага старту. Па выніках «снежнага» этапу спартакіядную гонку ўзначаліла каманда РАНС, другое месца трымаюць каляджане, а каманды «Жарабковіч» і аддзела па адукацыі райвыканкама, у якіх роўная колькасць заліковых балаў, дзеляць трэцяе-чацвёртае месцы.

«Дзень снегу» стаў таксама першым афіцыйным днём работы размешчаных у перыметры «Коласа» лядовага катка і снежнай горкі. Пачаўся ён тэматычным крэатывам з удзелам пакуль яшчэ актуальнага Дзеда Мароза, выступленнямі музыкантаў, конкурснымі забавамі, розыгрышам прызоў. Жадаючыя маглі бясплатна атрымаць канькі і іншы спортінвентар.

 

Іван КАВАЛЕНКА.

Районная газета «Ляхавіцкі веснік», 15.01.2019 г.

http://www.lves.by/?p=67919

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть