image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наведалі суседзі

915
Наведалі суседзі

Чарговы раз выратавальнікаў ПАВЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС наведалі суседзі – выхаванцы ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы “Алеся”. Справа ў тым, што гэтая дзіцячай дашкольная ўстанова адукацыі размешчана праз вуліцу ад ПАВЧ, а таму хлопчыкі і дзяўчынкі сустракаюцца з выратавальнікамі ў разы часцей, чым выхаванцы іншых дзіцячых садоў.

Чарговая сустрэча, чкая праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”, аб’яднала ў сабе і пазнавальную экскурсію ў гараж, дзе месцяцца пажарныя аўтамабілі, і прафілактычную змястоўную гутарку разам з абучаючымі конкурсамі і гульнямі.

Выратавальнікі азнаёмілі рабят не толькі са сваімі баявымі аўтамабілямі, але і з пажарна-тэхнічным узбраеннем, якім машыны ўкамплектаваныя, дазволілі прымераць і каску, і крагі, а таксама вольна пасядзець у кабіне пажарных аўтамабіляў рознага прызначэння.

Падчас тэматычнай гутаркі хлопчыкам і дзяўчынкам напомнілі зноў аб небяспецы агню, вады і дарогі, аб мераг перасцярогі ў той альбо іншай надзвычайнай сітуацыі. Былі і гульні, па выніках якіх лепшыя гулёўцы атрымалі прызы. Гэткімі ж прызамі былі адзначаны і тыя, хто паспяхова спраўляўся з тэматычнымі загадкамі, іншымі заданнямі ад інспектара ГПіУГ РАНС Валерыя Молаша.

Добрым дадаткам да паказанага і расказанага былі і мультыплікацыйныя фільмы з серыялу “Чароўная кнга МНС”.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть