image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Без дыму і агню!

751

Днямі яшчэ адна група выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Яслі-сад №7 г. Івацэвічы” завітала з экскурсіяй да выратавальнікаў у межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”.

Распачалася сустрэча хлопчыкаў і дзяўчынак з прафілактычнай гутаркі наконт выканання мераў перасцярогі паўсюдна, каб не здарылася бяда, якую правёў інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па Нс Валерый Молаш. Былі абазначаныя і найбольш небяспечныя дзіцячыя гульні, якія прыдумляюць часам сабе малыя дзеці, калі застаюцца ў адзіноце.

Працягам гутаркі былі гульні, кшталту “Хто хутчэй?”, дзе малыя на хуткасць апраналіся ў каскі і курткі-“баёўкі”, памерам разлічаныя на дзяцей гадоў дзесяці. Далей паследавалі гульні “Збіраемся ў лес!” і “Збяры карцінку”. Усе актыўныя ўдзельнікі гульняў атрымалі прызы. Прызамі былі адзначаныя і тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, хто паспяхова справіўся з процівапажарнымі загадкамі.

А потым рабяты прагледзелі некалькі серый вядомага і ўпадабанага дзецьмі мультсерыялу “Чароўная кніга МНС”, якія аказаліся добрым падмацаваннем пачутых раней патрабаванняў правілаў бяспечных паводзін.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть