image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыць бяспечна

882

Усе грамадзяне павінны жыць бяспечна. Асабліва ўсё грамадства павінна клапаціцца аб бяспецы ветэранаў мінулай вайны, тых, каму мы абавязаны сваім жыццём, жыццём пад чыстым, мірным небам. Не застаюцца без належнай увагі ветэраны ВАВ, якіх відавочна становіцца меней і меней, і з боку выратавальнікаў. Апошнія часта наведваюцца ў дамы і кватэры, дзе пражываюць сапраўды жывыя легенды.

Вось і першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка наведаў жыхара вёскі Бялавічы, 93-хгадовага ветэрана вайны Мікалая Сцяпанавіча Пястрака. Жыве ён у сваёй хаце пасля смерці жонкі адзін, двое сыноў жывуць далекавата, а таму і дзеці, і ўнукі – рэдкія госці ў хаце ветэрана. Між тым, Мікалай Сцяпанавіч дайшоў да Бярліна і мае медаль “За ўзяцце Бярліна”. Сваё жыллё і прылягаючы агарод утрымлівае ветэран у поўным парадку: усюды чыста прыбрана, гародніна дагледжана, у двары – чысціня.

Тым не меней, прадстаўнік раённай службы выратавання праверыў стан раней устаноўленага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і пераканаўся ў яго спраўнасці. Уважліва і дэталёва агледзеў ацяпляльную печ, якая выклікае трывогу ў ветэрана з набліжэннем ацяпляльнага сезону: Мікалай Сцяпанавіч занепакоены станам цэглы пад кафяльнай пліткай, якім абкладзена печ, бо цэглу агледзець немагчыма, а печ служыць ужо не адзін дзесятак год. А яшчэ пагутарылі наконт завахавання мераў перасцярогі пры карыстанні агнём і бытавымі электрычнымі і газавымі прыборамі.

Калі вось такія гаспадары ў такім шаноўным узросце самі клапоцяцца аб пажарнай бяспецы свайго жылля, то астатнім застаееца толькі ім дапамагчы.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть