image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вынікі неадназначныя…

577

У гаспадарках Івацэвіцкага раёна поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў. Спорыцца работа на сенажацях і ў сенасховішчах. Але ці ўсёды адказныя работнікі гаспадарак-сельгасвытворцаў сябруюць з правіламі супроцьпажарнай бяспекі? Вынікі нядаўна праведзенага маніторынгу неадназначныя…

Праца дзесяткаў, соцень работнікаў сельскай гаспадаркі пад пякучымі сонечнымі праменямі ў адно імгненне можа ператварыцца ў дым і попел, калі ў перыяд корманарыхтоўчай кампаніі будуць груба ігнаравацца патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі.

Першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па Нс Віталій Дыдышка наведаў месцы нарыхтоўкі і складзіравання сена ў ААТ “Мілейкі”, ААТ “Квасевічы”, ЗТАА “Бел АграКультура” і іншыя гаспадаркі. У некаторых сенасховішчах ужо звезены на захаванне першыя дзесяткі спрасаванага ў рулоны сена, а тыя ж ёмістасці для вады парожнія, тэрыторыі неабкошаны, неабараны.

Тут былі агледжаны і тэхніка, і прычапныя механізмы. Прадстаўнік раённай службы МНС відавочна пераканаўся ў іх спраўнасці, а значыць і пажарабяспечнасці. Уся тэхніка ў гаспадарцы забяспечана вогнетушыцелямі, спраўнымі іскрагасільнікамі.

З усімі сельгасвытворцамі, задзейнічанымі на корманарыхтоўцы, Віталій Аяксандравіч правёў дадатковыя супроцьпажарныя інструктажы, кіраўнікам гаспадарак, дзе выяўлены недахопы, уручаны рэкамендацыі.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть