image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Папярэдзіць бяду

634

Хутка лета. Час, які заўсёды заканамерна бязмежна радуе дзяцей і дабаўляе клопатаў дарослым: першыя заняты адпачынкам, другія – арганізацыяй беспечнасці дзіцячага адпачынку. Пытанні арганізацыі бяспечнага адпачынку школьнікаў у летні канікулярны перыяд нездарма турбуюць і выратавальнікаў.

А каб дзеці і падлеткі якмага радзей траплялі ў розныя непрадбачаныя непрыемнасці, каб не сталі віноўнікамі ці проста нават удзельнікамі пажару альбо якога-небудзь іншага надзвычайнага здарэння, Івацэвіцкія выратавальнікі напярэдадні школьных канікулаў часта сустракаюцца зса школьнікамі. Мэта такіх сустрэч адна – папярэдзіць бяду, а разам – навучыць, прадухіліць, абараніць.

Інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш наведаў вучняў ДУА “Крайская БШ”, дзе правёў летняй тэматыкі адмысловыя “Урокі бяспекі”.

На працягу гадзіны рабяты не толькі даведаліся аб сітуацыі з пажарамі ў раёне, не толькі ўспомнілі меры засцярогі пры абыходжанні з агнём ды электрычным і газавым абсталяваннем, але і паўдзельнічалі ў віктарыне з прызамі, прагледзелі адпаведнай тэматыкі абучаючыя відэафільмы.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть