image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аб пажарнай бяспецы

709

Напружаны сезон у аграрыяў Івацэвіччыны распачаўся з раставаннем снегу, а тут адна работа прыспешвае другую. І кожная з іх – надзвычай адказная, патрабуе асаблівых адносін, павагі і … увагі. А яшчэ пры правядзенні любых сельскагаспадарчых работ варта няўхільна прытрымлівацца патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі.

Менавіта аб пажарнай бяспецы сельгасвытворцам расказваў пад час сустрэчы з працаўнікамі філіяла “Дабромысль” ТАА “Брэст-травы” першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка. Ён не толькі азнаёміў прысутных з даволі няпростай сітуацыяй з пажарамі і гібеллю ад іх людзей, якая захоўваецца ў раёне з пачатку года, але і нагадаў шэраг канкрэтных патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі, выкананне якіх можа стаць гарантам і высокапрадукцыйнай працы, і захавання ўласнага здароўя і дабрабыту, у чарговы раз нагадаў дзеянні пры паджары з улікам прывядзення ў дзеянне парашковага вогнетушыцеля.

Напрыканцы сустрэчы з працаўнікамі сяла Віталій Аляксандравіч адказаў на цікавячыя іх пытанні.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть