image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Абучаючыя гульні

636
Абучаючыя  гульні

 “Урок летняй бяспекі”, які арганізаваў і правёў для выхаванцаў ДУА “Быценьскі дзіцячы сад” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш, выклікаў у малых хлопчыкаў і дзяўчынак непрыхаваны інтарэс.

Акрамя размоў аб карысці і шкодзе агню, аб яго з’яўленні на зямлі, аб небяспецы вогненых гульняў і вогуле - пажараў, аб правільных паводзінах у выпадку пажару ці якога-небудзь іншага здарэння і спосабах паклікаць на дапамогу старэйшых ці нават выратавальнікаў, хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана шэраг супрацьпажарных (і не толькі) гульняў.

Гэтыя абучаючыя гульні з “выклікам” выратавальнікаў, вызначэннем сродкаў пажаратушэння, дзеянняў у выпадку выяўлення пажару дома, размеркаванні прадметаў, небяспечных для дзяцей куды больш выразна падказвалі дзецям акалічнасці бяспекі і складнікі асноў бяспечнай жыццядзейнасці ў цэлым.

Кожны ўдзельнік гульні быў заахвочаны прызам, ролю якога выконвалі размаляванкі, а вось кніжка-казка аб прыгодах кошкі Дашы і персанажаў мультфільма “Чароўная кніга МНС” дасталіся ў якасці суперпрызоў самым актыўным і дасветчаным у вобласці правілаў бяспечнасці жыццядзейнасці і знаўцам бяспечных паводзін.

Мультыплікацыйны фільм “Чароўная кніга МНС” быў паказаны выхаванцам дзіцячага саду напрыканцы тэматычнага павучальнага “Урока летняй бяспекі”.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть