image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аб цане бяспекі

811
Аб цане бяспекі

Аб цане бяспекі і непамерна вялізарным кошце жыцця і здароўя расказваў, праводзячы чарговы “Урок бяспекі” выхаванцам ДУА “Яслі-сад №4 г.п. Целяханы” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС. І малыя з разуменнем, па-даросламу ставіліся да абмяркоўваемай тэмы. Падчас урока высветлілася, што не так ужо і мала ведаюць гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Больш таго: прадстаўнікі старэйшых груп могуць папярэдзіць небяспечную гульню з тымі ж запалкамі ці запальніцамі сваіх малодшых сяброў.

Тым не меней, прадстаўнік райаддзела па НС зноў нагадаў дзецям аб небяспецы свавольства з агнём, аб выбухованебяспечнасці газу, аб небяспецы, захаванай у лёгкаўзгаральных вадкасцях, аэразольных балончыках і г.д. Дзецям былі ўзгаданы іх паводзіны ў выпадку выяўлення пажару. Далей, ужо гуляючы ў супроцьпажарныя гульні, малыя складвалі з лічбаў тэлефонныя нумары службы выратавання і іншых службаў экстранай дапамогі, з дапамогай картак-малюнкаў вызначалі бяспечныя для дзяцей прадметы і наадварот – тыя, з якімі не тое, што гуляць, нават чапаць нельга малым дзецям. Усе, хто гуляў у прапанаваныя гульні, хто даваў дакладныя адказы на пытанні прадстаўніка раённай службы МНС неадкладна атрымоўвалі ад яго прызы.

Самым жаданым падарункам дзецям была дэманстрацыя новых вясенне-летніх  серый мультсерыялу “Чароўная кніга МНС”.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть