image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У свет бяспекі

632

У свет бяспекі зноў звярнуліся выхаванцы ДУА “Вялікагацкі дзіцячы сад” у час чарговага візіту ў гэтую дзіцячую дашкольную ўстанову адукацыі інспектара ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС.

Падчас гутаркі з дзецьмі прадстаўнік райаддзела па НС ставіў мэты найперш высветліць веды асноў бяспечнасці жыццядзейнасці дашкольнікаў, каб пасля яго гаворка стала дадатковым напамінкам хлопчыкам і дзяўчынкам аб небяспецы агню і вады, аб тым, што далёка не ўсе насякомыя і нават дамашнія жывёліна такія добрыя і бяскрыўдныя. Гаварылася таксама і аб бяспечных паводзінах дзяцей у час навальніцы.

Шмат увагі прадстаўнік раённай службы выратавання надаў навучанню малых правільным паводзінам пры ўзнікненні пажару. Важна, што ўся гэтая бяспечная навука падавалася хлопчыкам і дзяўчынкам праз гульні, конкурсы. Быў і пэўны стымул паўдзельнічаць у гульнях,  паказаць і работніку РАНС, і выхавацелям, і сваім сябрукам свае веды ў вобласці АБЖ – прызы.

А фіналам сустрэчы быў семесны прагляд з паследуючым гэтакім жа сумесным абмеркаваннем убачанага, тэматычных мультфільмаў “Чароўная кніга МНС”.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть