image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Кошчын дом”

980
“Кошчын дом”
У тым, што малыя дзеці надзвычай любяць казкі, нікога пераконваць непатрэбна: яны з задавальненнем глядзяць і экранізацыі казак, і мультыплікацыйны варыянт. А вось выхаванцы ДУА “Яслі-сад №2 г.п. Целяханы” разам з сваімі выхавацелямі падрыхтавалі інсцэнероўку па вядомай казцы С. Маршака “Кошчын дом”. 

Усе галоўныя ролі выканалі хлопчыкі і дзяўчынкі з ліку выхаванцаў старэйшых груп. Вядома, ім было складана вывучаць тэксты і потым трымацца перад бацькамі і сваімі малодшымі сябрамі (а менавіта яны былі гледачамі інсцэнероўкі) нібы сапраўдныя артысты.

Разам з тым, гэта была не проста дакладнае пераказванне казкі: сцэнарый быў напісаны з улікам узросту саміх дзючых герояў і быў аздоблены і вершамі супроцьпажарнай тэматыкі, і частушкамі аб пажары і пажарных.

Галоўнае, што казка спадабалася і самім акцёрам, і гледачам. А яшчэ не меней важна, што згуляўшы у “Кошчын дом”, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі наўрад ці пагуляюць з запалкамі.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть