image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вучыцца правілам бяспекі

946
Вучыцца правілам бяспекі

Вучыцца правілам бяспечных паводзінаў змалку і ў дабавак – гуляючы, даволі дасціпная для дзіцячага розуму навука жыць бяспечна. А менавіта правілам бяспекі, якія кожны чалавек: і маленькі, і дарослы павінен няўхільна і пастаянна выконваць, навучаў пад час традыцыйных “Урокаў асцярожнасці” выхаванцаў ДУА “Стайкаўскі дзіцячы сад” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС.

У ходзе заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі не проста называлі нумары выкліку пажарных і іншых службаў экстранай дапамогі, а складвалі іх з лічбаў-картак і нават практыкаваліся ў “выкліку пажарных-выратавальнікаў” на свае хатнія адрасы. А для гэтага, як вядома, кожны дашкольнік павінен дакладна ведаць свой дамашні адрас.

Ужо ўсе звыкліся са сцвярджэннем, што дзецям нельга гульць з запалкамі і запальніцамі, але існуе яшчэ мноства прадметаў, якія становяцца небяспечнымі для дзіцяці адразу ж, патрапіўшы ў рукі малога. І гэтыя прадметы выхаванцы дашкольнай установы таксама вызначалі з дапамогай гульні. Кожны, хто паспяхова спраўляўся з заданнем гульні, тут жа атрымоўваў прыз. Найбольшая колькасць атрыманых прызоў давала магчымасць атрымаць і супер-прыз, а гэта тэматычная кніжка-казка альбо размаляванка на пажарную тэматыку.

Завяршыліся “Урокі асцярожнасці” праглядам мультыплікацыйных фільмаў аб прыгодах персанажаў “Чароўнай кнігі МНС”.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть