image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

І зноў аб бяспецы

684
І зноў аб бяспецы

І зноў аб бяспецы ішла гаворка пад час сустрэчы інспектара ГПіУГ Івацэвіцкага РАНС з вучнямі ДУА “Стайкаўская СШ”. Гэтыя адмысловыя урокі асцярожнасці для вучняў з пачатку 1-4-х класаў, а потым 5-11-х праходзілі ў мясцовым СДК.

У ходзе гутаркі з дзецьмі, якая адразу ж  увасобілася ў дыялог аб пажарнай бяспеці і мерах засцярогі пры той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, для школьнікаў былі агучаны напамінкі аб небяспецы гульняў з агнём для школьнікаў-пачаткоўцаў і аб мерах засцярогі пры абыходжанні з агнём для старшакласнікаў. Праўда, для апошніх была і просьба дапамагаць бацькам ў выхаванні сваіх малодшых братоў і сясцёр, трымаць іх на працягу ўсяго вясенне-летняга перыяду, калі тыя большую частку вольнага часу бавяць на вуліцы, у полі зроку. А яшчэ нагадваць малым, чым можа абярнуцца маленькі, трапяткі  агеньчык запалкі ці запальніцы.

Малодшыя школьнікі надзвычай актыўна ўключыліся ў конкурс загада. Зрэшты, не меней актыўнымі былі і старэйшыя іх школьныя сябры, калі адказвалі на пытанні супроцьпажарнай віктарыны. Не абыйшлося без ужо традыцыйных прызоў лепшым.

Напрыканцы ўвазе малодшых былі прапанаваны мультфільмы з серыялу “Чароўная кніга МНС”, астатнія прагледзелі відэафільмы “Азбука бяспекі” з далейшым абмеркаваннем убачанага.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть