image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Маніторынг супроцьпажарнага стану жылля

1046

У межах правядзення мерапрыемстваў, абмежаваных пажарна-прафілактычнай акцыяй “За бяспеку разам” івацэвіцкія выратавальнікі праводзяць маніторынг супроцьпажарнага стану жылля адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. 

Менавіта гэтым дзядулям і бабулям, часта хворым і нямоглым, а то і ўвогуле не здольным выконваць нават самую простую фізічную работу, так неабходная дапамога звонку. Варта адзначыць, што ў большасці іх дамоў у зімовы час эксплуатуецца пячное абсталяванне, стан якога за мінулы ацяпляльны перыяд могі пагоршыцца. А значыць існуе неабходнасць высветліць дамы, дзе патрэбна дапамога ў рамонце печаў ці электраправодкі, бо добра вядома, што сапраўдны гаспадар рыхтуецца да зіму наступнай летам.

Вось і першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталь Дыдышка наведаў шэраг дамоў вызначанай катэгорыі грамадзян з ліку жыхароў вёскі Селец. Тут асаблівы акцэнт быў зроблены як на дэталёвы агляд і ацэнку спраўнасці печаў і электраабсталявання, так і на грунтоўную гутарку з домаўладальнікамію Ім зноў напомнілі аб пастаяннай пільнасці і абачлівасці, якіх часам так нестае сталым лёдзям і з прычына чаго яны могуць аказацца пацярпелымі, а то і ахвярамі пажараў ці іншых надзвычайных здарэнняў.

Старасць трэба шанаваць і разам забяспечыць бяспеку усім, хто ў гэтым мае патрэбу.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть