image description
 

Учреждение Брестское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

За званне лепшай каманды

718
За званне лепшай каманды
Чарговы адборачны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод клубаў юных выратавальнікаў-пажарных сярэдніх школ прайшоў у Гошчаўскім СДК. Тут разгарнулася барацьба за званне лепшай каманды юных вогнеборцаў Косаўшчыны.

Традыцыйна спаборніцтва распачалося з праверкі хатняга задання – з конкурсу “Прывітанне”, якое павінна адпавядаць бяспецы зімовага перыяду, утрымоўваць прывітанне камандам-саперніцам, журы і балельшчыкам, а разам не перавышаць працягласць выступлення болей за 5 хвілін.

Яшчэ рабяты “камплектавалі” пажарныя шчыты, вызначаль ўласцівасці на павышэнне тэмпературы альбо пры ўзаемадзеянні з агнём дзесяці рэчываў і матэрыялаў, дэманстравалі свае веды і практычныя навыкі ў “аказанні” першай медыцынскай дапамогі “пацярпеламу ад пажару”, у конкурсе капітанам каманд трэба было праявіць свае не толькі веды, алі і кемлівасць і знаходлівасць, каб прынесці камандзе тры запаветных, а то і пераможных балы за правільныя і падрабязныя адказы на пытанні.

Завяршылася спаборніцтва зноў жа праверкай хатняга задання – конкурсам “Рэклама”.

З нязначным адрывам ад сапернікаў перамогу ў гэтым туры журы аднагалосна прысудзіла камандзе “Агеньчык” у складзе чацвёртакласнікаў ДУА “Гошчаўская СШ”. Каманда ўзнагароджана Граматай арганізатараў конкурсу – раённага аддзела па НС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны ўдзельнік каманды атрымаў уласны падарунак – насценны гадзіннік. Граматы і падарункі атрымалі і астатнія каманды-удзельніцы спаборніцтваў юных вогнеборцаў.

Будь готов

Другие новости


 

Поступление в учебные заведения
Поступление в учебные заведения
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть