image description
 

Установа Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь

Аб Брэсцкім абласным упраўленні МНС

Установа «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» (далей – УМНС) створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 1998 г. № 442 «Аб рэарганізацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1999 г. № 35 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2000 года №39 «аб зацвярджэнні Палажэння Аб абласным (Мінскім гарадскім) упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» і з'яўляецца тэрытарыяльным органам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе кіраванне ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны, забеспячэння пажарнай бяспекі на тэрыторыі вобласці.

УМНС - правапераемнік рэарганізаванага Брэсцкага абласнога ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы Галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. УМНС падпарадкаваны гарадскія, раённыя аддзелы па надзвычайных сітуацыях, пажарны аварыйна-выратавальны атрад, часткі і пасты ў гарадах, раёнах, на аб'ектах вобласці, а таксама навучальныя і навуковыя ўстановы, цэнтры, прадпрыемствы і іншыя падраздзяленні, створаныя ва ўстаноўленым парадку пры УМНС.

УМНС мае геральдычны знак – эмблему, а таксама сцяг.

korobka_0x0.jpg

 

На УМНС ўскладзена задача арганізоўваць і праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (далей – НС). Акрамя таго, УМНС ажыццяўляе дзяржаўны нагляд і кантроль у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад НС і дзяржаўны пажарны нагляд за забеспячэннем пажарнай бяспекі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, службовымі асобамі, работнікамі і грамадзянамі, арганізацыю пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў. Таксама сярод галоўных задач абласной службы «101» - кіраванне грамадзянскай абаронай і арганізацыя функцыянавання тэрытарыяльнай падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі НС (далей ДСНС).

УМНС, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, прапагандуе веды ў галіне папярэджання і ліквідацыі НС, удзельнічае ў падрыхтоўцы насельніцтва i работнікаў арганізацый да дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый. Структурныя падраздзяленні УМНС арганізуюць улік і расследаванне аварый, катастроф, стыхійных бедстваў, якія прывялі да ўзнікнення надзвычайных сітуацый, перадачу ва ўстаноўленым парадку матэрыялаў для прыцягнення вінаватых да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Акрамя вышэйпададзенага, УМНС:

  • ва ўстаноўленым парадку ўдзельнічае ў ажыццяўленні мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне насельніцтва, пацярпелага ад НС, у правядзенні гуманітарных акцый;
  • ажыццяўляе праверку выканання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі заканадаўства рэспублікі Беларусь у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, забеспячэння пажарнай бяспекі, а таксама грамадзянскай абароны;
  • ажыццяўляе і арганізуе навукова-практычную дзейнасць па даследаванні і экспертызе пажараў, правядзенню навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у галіне папярэджання і ліквідацыі НС, выпрабаванні і сертыфікацыі прадукцыі прамысловага, сельскагаспадарчага і бытавога прызначэння на адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі;
  • ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вытворчасць дазнання па крымінальных справах аб пажарах i (або) парушэнні проціпажарных правілаў, а таксама вытворчасць па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях у галіне пажарнай бяспекі;
  • арганізуе і праводзіць ва ўстаноўленым парадку пажарна-тэхнічныя абследаванні аб'ектаў фізічных і юрыдычных асоб, выдае прадпісанні, папярэджання, заключэння і рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі, правярае выкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў;
  • узгадняе ва ўстаноўленым парадку тэхнічныя ўмовы на выпускаемую пажаранебяспечную прадукцыю;
  • ва ўстаноўленым парадку каардынуе работу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэнню пажарнай бяспекі, а таксама грамадзянскай абароны;
  • каардынуе работу па стварэнню рэзерваў матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, іх размяшчэнню, захоўванню абнаўленню i выкарыстанню для ліквідацыі НС, а таксама кантралюе яе правядзенне.

Вялікая ўвага ў УМНС надаецца развіццю пажарна-выратавальнага спорту, працы з падрастаючым пакаленнем у мэтах фарміравання ведаў, уменняў і навыкаў у галіне асноў бяспекі жыццядзейнасці. У школах вобласці дзейнічае шырокая сетка клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, а таксама факультатыўныя групы па кірунку «Бяспека жыццядзейнасці».


Назад

 

Галасаванне
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть